Усяго ў спаборніцтвах II Еўрапейскіх гульняў па батутным спорце, якія прайшлі 24–25 чэрвеня ў "Мінск-Арэне", прынялі ўдзел 48 спартсменаў.
Беларускія спартсмены двойчы падымаліся на вышэйшую прыступку п'едэстала – Уладзіслаў Ганчароў у індывідуальных скачках і дуэт Ганна Ганчарова/Марыя Махарынская – у сінхронных. У жаночых індывідуальных скачках Ганна Ганчарова заняла трэцяе месца.
На фота: Ліна Шоберг (Швецыя)