На турніры па мастацкай гімнастыцы ў рамках II Еўрапейскіх гульняў 22-23 чэрвеня 52 лепшыя спартсменкі кантынента спаборнічалі за 8 камплектаў узнагарод.
У скарбонцы беларускіх гімнастак – 5 медалёў: 2 найвышэйшай пробы, 1 сярэбраны і 2 бронзавыя.
Настасся Рыбакова, Карына Ярмоленка, Арына Цыцыліна, Ганна Швайба і Ганна Гайдукевіч двойчы адсвяткавалі перамогу (у мнагабор'і і ў групавых практыкаваннях з трыма абручамі і чатырма булавамі) і заваявалі бронзу (у практыкаваннях з пяццю мячамі).
Кацярына Галкіна заваявала серабро за выступленне з абручом і бронзу ў асабістым мнагабор'і.