Турнір па спартыўнай акрабатыцы адбыўся ў "Мінск-Арэне" 22-23 чэрвеня. 40 атлетаў спаборнічалі за 9 камплектаў медалёў.
Беларускія спартсмены заваявалі ў гэтай дысцыпліне 6 медалёў – 2 залатыя і 4 бронзавыя.
Дзве залатыя ўзнагароды дасталіся атлетам у балансавых практыкаваннях: чэмпіёнамі сярод жаночых груп сталі Вераніка Набокіна, Юлія Івончык і Карына Сандовіч, сярод змешаных пар – Артур Белякоў і Вольга Мельнік.
Дзве бронзы прынеслі нацыянальнай зборнай Вераніка Набокіна, Юлія Івончык і Карына Сандовіч у мнагабор'і камбінаваных практыкаванняў, а таксама ў дынамічных практыкаваннях. На трэцюю прыступку п'едэстала гонару таксама двойчы падняліся Артур Белякоў і Вольга Мельнік: першую бронзу дуэт атрымаў у мнагабор'і, другую – за выступленне ў дынамічных парных практыкаваннях.