Беларуская спартсменка Марына Слуцкая (вагавая катэгорыя – больш за 78 кг) заваявала залатую ўзнагароду на турніры па дзюдо II Еўрапейскіх гульняў. У фінальным паядынку Марына Слуцкая змагалася супраць спартсменкі з Босніі і Герцагавіны Ларысы Цэрыч.