Беларускі баксёр Уладзіслаў Смяглікаў заваяваў серабро ІІ Еўрапейскіх гульняў
30 Чэр 2019
Фінальны паядынак у вагавой катэгорыі да 91 кг супраць расійскага баксёра Мусліма Гаджымагамедава беларус правёў нядрэнна, але ў некаторых момантах сапернік быў дакладней і хутчэй. У выніку суддзі аддалі перавагу расіяніну – 5:0.