21–24 чэрвеня Palova Arena ў Мінску прымала спаборніцтвы па баскетболе 3х3, якія сталі ліцэнзійнымі да Алімпійскіх гульняў-2020 у Токіа. Па выніках матчаў сярод 128 удзельнікаў былі разыграны 2 камплекты медалёў.
У скарбонцы беларускай зборнай – 2 бронзавыя медалі: у мужчынскай каманды (Мікіта Мешчаракоў, Сяргей Вабішчэвіч, Андрэй Рагазенка, Максім Лютыч) і ў жаночай (Настасся Сушчык, Дар'я Магаляс, Наталля Дашкевіч, Марына Івашчанка).