У Мінску каля Палаца спорту адкрылася галоўная пляцоўка для балельшчыкаў II Еўрапейскіх гульняў, якая будзе працаваць па 30 чэрвеня. На сцэне выступілі Прэзідэнцкі аркестр Беларусі пад кіраўніцтвам Віктара Бабарыкіна і зоркі беларускай эстрады.
Усяго ў час II Еўрапейскіх гульняў у Беларусі будуць працаваць фан-зоны каля Палаца спорту, "Мінск-Арэны" і "Чыжоўка-Арэны", астатнія сем – у рэгіёнах.