На фота: міністр культуры Юрый Бондар, выконваючы абавязкі першага віцэ-прэзідэнта НАК Беларусі Віктар Лукашэнка, мэр Мінска Анатоль Сівак, міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук
Мэр Мінска, звяртаючыся да гледачоў і спартсменаў, адзначыў, што сталіца Беларусі ветліва сустракае гасцей з усёй Еўропы. "Мінск прымае галоўны сімвал маючых адбыцца II Еўрапейскіх гульняў – "Полымя міру". Для нас вялікі гонар і радасць прымаць спартсменаў і балельшчыкаў у сталіцы Беларусі з усяго еўрапейскага кантынента. Мы пастараемся стварыць сапраўднае свята, якое будзе напоўнена яркімі эмоцыямі. Фінальны маршрут эстафеты дазволіць паказаць самыя маляўнічыя куткі Мінска, пазнаёміць з яго добразычлівымі жыхарамі", – сказаў Анатоль Сівак.