Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | "Полымя міру" на фінішнай прамой: грандыёзная сустрэча агню II Еўрапейскіх гульняў у Мінску

"Полымя міру" на фінішнай прамой: грандыёзная сустрэча агню II Еўрапейскіх гульняў у Мінску

17 Чэр 2019

У пачатку мая эстафета агню II Еўрапейскіх гульняў стартавала ў італьянскай сталіцы ля знакамітага помніка архітэктуры Аркі міру. З сонечнага Рыма факел адправіўся ў падарожжа па Еўропе: полымя пабывала на вышэйшай кропцы кантынента гары Манблан, у Славеніі, Аўстрыі, Славакіі, Венгрыі, Польшчы. І праз "заходнія вароты" Беларусі горад Брэст агонь II Еўрапейскіх гульняў адправіўся ў падарожжа па ўсёй краіне. У кожным рэгіёне эстафета прабыла 6 дзён, наведала самыя знакавыя месцы і паказала ўсяму свету выдатныя мясціны, каларыт, прыгажосць і гасціннасць Беларусі. А 17 чэрвеня факел з агнём наблізіўся да фінальнага рубяжа эстафеты: "Полымя міру" сустрэлі ў сталіцы на плошчы Дзяржаўнага сцяга.

Усяго ў эстафеце прымаюць удзел 450 факеланосцаў знакамітыя спартсмены, дзеячы культуры, навукі і палітыкі. На мінскім адрэзку маршруту агонь пранеслі чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка па біятлоне Дар'я Домрачава, алімпійскі чэмпіён у веславанні на каноэ Аляксандр Багдановіч і чэмпіёнка свету па лёгкай атлетыцы Марына Арзамасава.

Праслаўленыя спартсмены ўнеслі факел на плошчу Дзяржаўнага сцяга, дзе перадалі яго мэру Мінска Анатолю Сіваку, выконваючаму абавязкі першага віцэ-прэзідэнта Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі Віктару Лукашэнку і міністру спорту і турызму Беларусі Сяргею Кавальчуку. Агонь быў запалены ў спецыяльнай чашы, а потым трохразовы алімпійскі чэмпіён па вольнай барацьбе ўдзельнік эстафеты Алімпіяды-80 Аляксандр Мядзведзь перадаў факел сучаснаму пакаленню беларускіх спартсменаў самбісту Сцяпану Папову, бягунні Эльвіры Герман і марафонцы Вользе Мазуронак.

Цырымонія сустрэчы агню Еўрапейскіх гульняў у Мінску стала грандыёзным шоу, якое мільёны гледачоў назіралі ў прамым тэлеэфіры і анлайн. На плошчы Дзяржаўнага сцяга сабраліся тысячы гасцей спартсмены, валанцёры, зорныя паслы Гульняў, балельшчыкі з Беларусі і турысты, якія паспелі прыехаць ужо з розных краін свету…

Яркі музычны праект на фоне вячэрніх агнёў Мінска задаў тон усім будучым тыдням пад дэвізам Bright Year, Bright You. Вядучыя артысты і юныя таленты дарылі выдатны настрой, выконваючы не толькі любімыя хіты, але і свежыя трэкі, у тым ліку створаныя спецыяльна да мультыспартыўнага форуму. Напрыклад, папулярны спявак Іван Вабішчэвіч і ўдзельніца дзіцячага конкурсу "Віцебск-2019" Ксенія Галецкая выйшлі на сцэну з кампазіцыяй "Полымя міру". А эфектным завяршэннем канцэрта стала песня ў выкананні легендарнага ўдзельніка Deep Purple і Rainbow Джо Ліна Цёрнера. Яе аўтары знакаміты беларускі кампазітар Леанід Шырын і сам рок-спявак. І фінальны куплет Джо Лін Цёрнер разам з хорам дзіцячых галасоў праспяваў на адной з самых меладычных моў у свеце беларускай!

На працягу трох дзён да галоўнага старту агонь II Еўрапейскіх гульняў пабывае на самых буйных прадпрыемствах Мінска, праспектах, вуліцах і ў парках, разам з факеланосцамі наведае знакамітыя выдатныя мясціны горада і, вядома, зазірне ў Вёску спартсменаў. Маршрут эстафеты завершыцца на Нацыянальным алімпійскім стадыёне "Дынама" ў час цырымоніі адкрыцця спартыўнага форуму.

"Полымя міру" на фінішнай прамой: грандыёзная сустрэча агню II Еўрапейскіх гульняў у Мінску
"Полымя міру" на фінішнай прамой: грандыёзная сустрэча агню II Еўрапейскіх гульняў у Мінску
Гімнастка Любоў Чаркашына і старшыня Мінскага гарсавета дэпутатаў Васіль Панасюк
Лёгкаатлетка Таццяна Лядоўская і намеснік дырэктара па навуковай рабоце РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі Сяргей Красны
Сяргей Макаранка
1 2 3 4 5  [6..7]      Наступная