"Важна, што ўся даследчая работа гэтага марафону пачалася яшчэ 9 мая. Нашы хлопцы і дзяўчаты ў кожным рэгіёне і кутку Беларусі шукалі сведчанні пра сваіх дзядоў і прадзедаў, іх фатаграфіі, кароткія біяграфіі, у тым ліку вывучалі назвы вуліц, біяграфіі герояў Савецкага Саюза і поўных кавалераў ордэна Славы. Нам вельмі важна, каб уся гэта памяць засталася ў нас, таму мы ствараем вялізнае палотнішча "Беларусь памятае!". Па ўсёй Беларусі мы правязём наш унікальны альбом "Беларусь памятае. Родныя твары Перамогі", – расказаў першы сакратар ЦК БРСМ Дзмітрый Варанюк. – Акрамя таго, пройдуць розныя маштабныя мерапрыемствы. Гэта і наш опэн-эйр "Кветкі Вялікай Перамогі", і адкрытыя дыялогі "Беларусь памятае!", у час якіх мы паразмаўляем і ўзнімем актуальныя цяпер праблемы. У прыватнасці, пагаворым аб спробах фальсіфікацыі гісторыі. Моладзь – гэта людзі, якія стаяць на абароне памяці аб Вялікай Перамозе. Для нас гэта самае галоўнае – памятаць".