Чырвоныя дывановыя дарожкі, доўгія сукенкі, гальштукі і бабачкі, яркія акцэнты букетаў, вясёлыя ўсмешкі дзяцей і светлы сум у вачах бацькоў, – у Беларусі развіталіся са школай цяпер ужо былыя 11-класнікі і будучыя абітурыенты. Лепшыя кадры – кранальныя, забаўныя, нечаканыя і проста прыгожыя – у падборцы фатаграфій з выпускных баляў краіны.