Кацярына Іванчыкава пранесла галоўны сімвал Еўрапейскіх гульняў да мемарыяльнага каменя Канстанціну Сіманаву. Перадаючы факел вядомаму беларускаму мастаку Віктару Альшэўскаму, яна адзначыла, што для яе гонар пачаць рух у Магілёве і сам факт удзелу ў эстафеце. На яе думку, маючая адбыцца маштабная спартыўная падзея і тыя мерапрыемствы, якія ёй папярэднічаюць, аб'ядноўваюць людзей, даюць магчымасць завязаць новыя кантакты, умацаваць дружбу, адкрыць свету Беларусь. "Мы ўсе становімся часткай вялікай гісторыі, мяне напаўняе пачуццё гонару за сваю радзіму. І я стараюся ўсюды падкрэсліваць, што нарадзілася на гэтай зямлі, менавіта тут сфарміраваўся і раскрыўся мой творчы патэнцыял. Што датычыцца саміх Еўрапейскіх гульняў, то я яшчэ не ведаю, за каго канкрэтна буду балець, але, несумненна, буду ўважліва за імі сачыць, паколькі гэта падзея для краіны абяцае быць яркай і незабыўнай", – сказала Кацярына Іванчыкава.