Агонь II Еўрапейскіх гульняў прадаўжае падарожжа па Беларусі: Брэсцкая вобласць перадала эстафету Гродзеншчыне. Тут полымя міру прабудзе 6 дзён і пабывае ў самых цікавых кутках Гродна, а таксама на Аўгустоўскім канале, Шведскай гары ў Ваўкавыску, у Мірскім і Лідскім замках і нават на БелАЭС, якая будуецца!
У Гродне агонь II Еўрапейскіх гульняў сустракалі на плошчы Леніна. Сярод знакамітых гасцей быў вядомы баскетбаліст Іван Ядзешка, які паўтарыў свой грандыёзны пас, што прынёс камандзе СССР залаты медаль на Алімпіядзе-1972. У эстафеце па вуліцах горада, маршрут якой быў пракладзены ўздоўж галоўных выдатных мясцін Гродна, прынялі ўдзел тытулаваныя спартсмены – чэмпіён свету, прызёр алімпійскіх гульняў па кіданні молата Іван Ціхан, алімпійская чэмпіёнка па спартыўнай гімнастыцы Алена Валчэцкая, алімпійскі чэмпіён 1992 года па гандболе Андрэй Барбашынскі, стралкі Віталь Бубновіч і Ігар Басінскі.
З Гродна эстафета накіравалася ў аграгарадок Верцялішкі, а затым полымя сустрэлі ў знакамітай рэзідэнцыі Радзівілаў – Мірскім замку. Факеланосцы – намеснік дырэктара фонду "Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года" Анатоль Котаў, Пасол Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі ў Беларусі Фіёна Гіб, тэлевядучая Тамара Лісіцкая і спявачка Вікторыя Алешка – даставілі полымя ва ўнутраны дворык замка. У рэзідэнцыі Радзівілаў прагрымеў залп з гарматы у гонар эстафеты агню II Еўрапейскіх гульняў, а затым адбылася прэзентацыя медалёў маючага адбыцца мультыспартыўнага форуму.
Падарожжа агню II Еўрапейскіх гульняў па Гродзенскай вобласці – у фотарэпартажы!