XXIII Міжнародны фестываль духоўнай музыкі "Магутны Божа" сабраў у Магілёве больш за 1,5 тысяч удзельнікаў з 14 краін. У маштабным форуме, які праходзіць з 18 па 24 мая, прымаюць удзел прадстаўнікі праваслаўнай, каталіцкай і пратэстанцкай канфесій. Упершыню на форум прыехалі госці з Партугаліі, Швейцарыі і Аўстрыі. Фестываль насычаны культурнымі, канцэртнымі і асветнымі мерапрыемствамі.