Warning: session_start() [function.session-start]: open(/var/tmp/php53/session/sess_b9ff7104a314bd2fcefbb28cc25e35cc, O_RDWR) failed: No space left on device (28) in /var/www/index.php on line 15

Warning: session_start() [function.session-start]: Cannot send session cookie - headers already sent by (output started at /var/www/index.php:15) in /var/www/index.php on line 15

Warning: session_start() [function.session-start]: Cannot send session cache limiter - headers already sent (output started at /var/www/index.php:15) in /var/www/index.php on line 15
 Фота, Беларусь | Belarus.by | Беларусь на "Еўрабачанні-2019": спявачка ZENA прайшла ў фінал песеннага конкурсу | Фота, Беларусь | Belarus.by | Like it: беларуская спявачка ZENA прайшла ў фінал "Еўрабачання-2019" | Фота, Беларусь | Belarus.by | Беларусь на "Еўрабачанні-2019": спявачка ZENA прайшла ў фінал песеннага конкурсу | Фота, Беларусь | Belarus.by
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Ошибка при работе с базой данных. Пожалуйста, обратитесь к администратору.
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Беларусь на "Еўрабачанні-2019": спявачка ZENA прайшла ў фінал песеннага конкурсу

Like it: беларуская спявачка ZENA прайшла ў фінал "Еўрабачання-2019"

Like it: беларуская спявачка ZENA прайшла ў фінал
14 Май 2019

Адзін з самых чаканых музычных праектаў года – 64-ы конкурс "Еўрабачанне" – стартаваў у Тэль-Авіве. Першы паўфінал увечары 14 мая сабраў прадстаўнікоў 17 краін, і толькі 10 з іх выступяць 18 мая ў фінальным шоу. Па выніках галасавання ў лік шчасліўчыкаў увайшлі выканаўцы з Грэцыі, Сербіі, Кіпра, Эстоніі, Чэхіі, Аўстраліі, Ісландыі, Сан-Марына і Славеніі. У іх ліку і 16-гадовая беларуска ZENA, якая напярэдадні атрымала кранальны тытул прынцэсы "Еўрабачання-2019". Юная выканаўца выйшла на сцэну Expo Tel Aviv пад 8-м нумарам з яркім шоу ў стылі "нулявых" – і насуперак прагнозам букмекераў пакарыла сэрцы гледачоў!

Беларусь 16-ы раз прымае ўдзел у самым папулярным песенным шоу Еўропы. У першым паўфінале разам з нашай канкурсанткай за пуцёўку ў фінал спаборнічалі выканаўцы з Кіпра, Чарнагорыі, Фінляндыі, Польшчы, Славеніі, Чэхіі, Венгрыі, Сербіі, Бельгіі, Грузіі, Аўстраліі, Ісландыі, Эстоніі, Партугаліі, Грэцыі, Сан-Марына.

Аднак, як і абяцала напярэдадні, юная беларуская прынцэса прадэманстравала вытрымку і паказала еўрапейскім гледачам яркі, стыльны музычны нумар у духу 2000-х. Зрэшты, настрой падказала і сама песня "Like it", якая ўжо заваявала паклоннікаў па ўсім свеце, а свежы кліп набраў больш за 210 тысяч праглядаў на YouTube-канале спявачкі.

"Мне і маёй камандзе вельмі прыемна, што "Like it" ведаюць і спяваюць у Еўропе. У Ізраілі многія, сустрэўшы мяне на вуліцы, адразу пазнаюць і пачынаюць спяваць словы песні. Я атрымліваю тысячы каментарыяў штодзень са многіх краін свету. Наша кампазіцыя вельмі запамінальная і падабаецца аўдыторыі", – прызналася беларуская выканаўца ў адным з інтэрв’ю.

Яркія моманты першага паўфіналу"Еўрабачання-2019" – у рэпартажы з Тэль-Авіва.

ZENA (Беларусь)
Нэвена Бажовіч (Сербія)
Эліат Васамілет (Бельгія)
Ота Немсадзэ (Грузія)
Кейт Мілер-Хайдке (Аўстралія)
Папярэдняя       1 2 3 4 5  [6..7]      Наступная