Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | "Полымя міру" ў Беларусі: агонь II Еўрапейскіх гульняў падарожнічае па Брэсцкай вобласці

"Полымя міру" ў Беларусі: агонь II Еўрапейскіх гульняў падарожнічае па Брэсцкай вобласці

12 Май 2019

Крыху больш за месяц застаецца да адкрыцця II Еўрапейскіх гульняў у Мінску. Напярэдадні грандыёзнага спартыўнага форуму 3 мая ў Рыме стартавала эстафета "Полымя міру", удзельнікамі якой сталі праслаўленыя спартсмены і выдатныя людзі нашай краіны. За дзевяць дзён сімвал Гульняў-2019 пераадолеў тысячы кіламетраў: убачыў сонечную Італію, насуперак снежнаму шторму разам з беларускімі альпіністамі пакарыў самую высокую вяршыню Еўропы Манблан, сустрэў ветлівы прыём у еўрапейскіх гарадах – Любляне, Вене, Будапешце, Браціславе, Брно, Варшаве. І, нарэшце, 12 мая прыбыў у Беларусь. Першым рэгіёнам эстафеты "Полымя міру" стала Брэсцкая вобласць!

Цырымонія сустрэчы агню адбылася на беларуска-польскай граніцы ў міжнародным пункце пропуску "Варшаўскі мост": у цырымоніі запальвання агню для перамяшчэння па Беларусі прыняла ўдзел алімпійская чэмпіёнка ў бегу на 100 м – брастаўчанка Юлія Несцярэнка.

Першым беларускім горадам, які прыняў эстафету, Брэст стаў невыпадкова і вельмі сімвалічна. У бягучым годзе горад над Бугам адзначае вялікі юбілей – 1000-годдзе, і сустрэча "Полымя міру" стала яшчэ адным падарункам гараджанам і гасцям. Менавіта Брэсцкая крэпасць у чэрвені 1941-га прыняла на сябе ўдар нямецка-фашысцкіх захопнікаў і гераічна абаранялася першыя дні вайны, стаўшы легендай, месцам неверагоднай сілы і мужнасці, сведчаннем таго, наколькі бясцэнны мір.

"Брэсцкая вобласць – заходнія вароты краіны. Мы разумеем усю адказнасць за тое, што ўдзельнікі і госці II Еўрапейскіх гульняў з першых мінут знаходжання на беларускай зямлі павінны адчуць яе асаблівы каларыт, хараство, гасціннасць і адкрытасць беларусаў. Упэўнены, што "Полымя міру" натхніць беларускіх спартсменаў на высокія рэзультаты",сказаў намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама Генадзь Барысюк.

Агонь II Еўрапейскіх гульняў 1213 мая пранеслі па цэнтральных вуліцах Брэста, каб пазнаёміць жыхароў і гасцей з гэтым маштабным форумам. У ролі факеланосцаў выступілі вядомыя беларусы, у тым ліку ўраджэнцы Брэсцкай вобласці. Маршрут па рэгіёне аб’яднаў яшчэ пяць гарадоў (Камянец, Пінск, Мікашэвічы, Баранавічы і Косава), а таксама знакамітыя выдатныя мясціны.

Падарожжа агню II Еўрапейскіх гульняў па Брэстчыне – у нашай галерэі.

 

Рыгор Бысюк перадае эстафету Барысу Ісачанку
Футбаліст Аляксандр Паўлавец перадае эстафету аднаму з заснавальнікаў праекта Kino-mo Арцёму Ставенку
Спявак Георгій Калдун
Спявак Герман Цітоў прымае эстафету ў Георгія Калдуна
Артыстка Алена Варабей прымае эстафету ў Германа Цітова
Папярэдняя       [1..6]    6 7      Наступная