10-12 мая на тэрыторыі гарналыжнага спартыўна-аздараўленчага комплексу "Лагойск" прайшлі спаборніцтвы па гонках з перашкодамі "Bison Race". У першы дзень на кароткую гонку 5 км выйшла больш за 900 спартсменаў. 25 перашкод без штрафу змагло прайсці ўсяго 3 чалавекі. Першым фінішаваў Аляксей Матусевіч з Магілёва.
Bison Race лічыцца найбольш складанай гонкай OR (obstacle course race) ва Усходняй Еўропе і з'яўляецца кваліфікацыйнай для чэмпіянату Еўропы – 2019, які пройдзе ў Польшчы з 27 па 30 чэрвеня 2019 года.