Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Агонь ІІ Еўрапейскіх гульняў запалены ў Рыме

Агонь ІІ Еўрапейскіх гульняў запалены ў Рыме

Агонь ІІ Еўрапейскіх гульняў запалены ў Рыме
3 Май 2019

Агонь ІІ Еўрапейскіх гульняў запалены 3 мая ў Рыме ў комплексе Ara Pacis Museum, дзе знаходзіцца знакаміты помнік архітэктуры Арка Міру.

Прэзідэнт Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў Янез Качыянчыч перадаў агонь гульняў міністру спорту і турызму Беларусі Сяргею Кавальчуку, у якога пераняла эстафету алімпійская чэмпіёнка ў бегу на 100 м Юлія Несцярэнка, а затым – трыумфатар Алімпіяды ў Рыа Уладзіслаў Ганчароў. Пасля праслаўленая фехтавальшчыца, чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка Алена Бялова аддала факел II Еўрапейскіх гульняў беларускім байкерам.

Па дарозе ў Беларусь 5–7 мая запланавана падняць факел на вышэйшую кропку Еўропы гару Манблан. Гэта зробяць беларускія альпіністы. Плануецца наведаць Нацыянальныя алімпійскія камітэты Славеніі, Аўстрыі, Славакіі, Венгрыі, Польшчы. Полымя будзе дастаўлена ў Беларусь у суправаджэнні байкерскага клуба The One Chapter Belarus.

У Беларусі эстафета пачне свой шлях 12 мая, факел мультыспартыўнага форуму пабывае ва ўсіх рэгіёнах: у Брэсцкім – 12–17 мая, Гродзенскім – 18–23 мая, Віцебскім – 24–29 мая, Магілёўскім – 30 мая – 4 чэрвеня, Гомельскім – 5–10 чэрвеня, Мінскім – 11–16 чэрвеня.

У Мінску "Полымя міру" сустрэнуць 17 чэрвеня на плошчы Дзяржаўнага сцяга. У гэты ж дзень факел пройдзе па праспекце Пераможцаў, 18 чэрвеня - па праспекце Незалежнасці. 19 чэрвеня ўдзельнікі эстафеты накіруюцца на мінскія прадпрыемствы. Далей плануецца наведванне паркаў і выдатных мясцін горада, удзел у цырымоніі прывітання атлетаў у Вёсцы спартсменаў. Маршрут эстафеты завершыцца 21 чэрвеня на Нацыянальным алімпійскім стадыёне "Дынама" – у час цырымоніі адкрыцця II Еўрапейскіх гульняў будзе запалены агонь форуму.

У эстафеце агню ў Беларусі прымуць удзел 450 факеланосцаў, якімі стануць лепшыя спартсмены краіны, вядомыя спецыялісты, аўтарытэтныя дзеячы навукі, культуры і мастацтваў.

Агонь ІІ Еўрапейскіх гульняў запалены ў Рыме
Агонь ІІ Еўрапейскіх гульняў запалены ў Рыме
Янез Качыянчыч
Агонь ІІ Еўрапейскіх гульняў запалены ў Рыме
Міністр спорту і турызму Беларусі Сяргей Кавальчук
Папярэдняя       1 2 3 4 5      Наступная