Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Прэзідэнцкія выбары-2025 у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Тэставы турнір да II Еўрапейскіх гульняў па спартыўнай гімнастыцы ў Мінску

Тэставы турнір да II Еўрапейскіх гульняў па спартыўнай гімнастыцы ў Мінску

Тэставы турнір да II Еўрапейскіх гульняў па спартыўнай гімнастыцы ў Мінску
25 Крс 2019

Тэставы турнір да II Еўрапейскіх гульняў па спартыўнай гімнастыцы стартаваў 25 красавіка ў "Мінск-Арэне".

Удзел у ім прымаюць 42 атлеты з Беларусі, Грузіі, Украіны, Узбекістана, Фінляндыі і Літвы. Медалі будуць разыграны ў мнагабор'і і фіналах асобных відаў. У асацыяцыі адзначылі,  што сярод беларускіх спартсменаў за медалі мінскага турніру спаборнічаюць уладальнік залатой узнагароды ў апорным скачку на юніёрскім чэмпіянаце Еўропы-2018 Святаслаў Драніцкі, прызёр этапаў Кубка свету Васіль Міхаліцын, а таксама ўладальнікі ліцэнзій на II Еўрапейскія гульні Ягор Шарамкоў і 15-гадовая Настасся Алістратава.

Завершацца спаборніцтвы 27 красавіка.

Спартыўная гімнастыка ўваходзіць у праграму II Еўрапейскіх гульняў. З 27 па 30 чэрвеня ў "Мінск-Арэне" 90 атлетаў разыграюць 12 камплектаў узнагарод.

Тэставы турнір да II Еўрапейскіх гульняў па спартыўнай гімнастыцы ў Мінску
Святаслаў Драніцкі (Беларусь)
Карына Мяцеліца (Беларусь)
Дар'я Аўсяннікава(Беларусь)
Настасся Мотак (Украіна)
Папярэдняя       1 2 3 4 5      Наступная