Цэнтр па фігурным катанні алімпійскага чэмпіёна расіяніна Аляксея Ягудзіна адкрыты сёння ў Мінску. Трэнеры будуць рыхтаваць дзяцей ва ўзросце ад трох да дзевяці гадоў. Маладыя фігурысты змогуць займацца па ўнікальнай праграме, распрацаванай вядучымі спецыялістамі. Аляксей Ягудзін будзе дапамагаць і вопытным спартсменам. Работа з беларускай нацыянальнай зборнай па фігурным катанні на каньках – адзін з напрамкаў дзейнасці цэнтра.
"Я шмат часу праводжу ў Беларусі. Даўно выношваў ідэю стварэння ўласнай школы, і вось цэнтр фігурнага катання Аляксея Ягудзіна адкрыты ў Мінску. Настаў час дзяліцца атрыманымі ведамі і вопытам", – сказаў знакаміты спартсмен.
Аляксей Ягудзін, алімпійскія чэмпіёны ў парным катанні Таццяна Тацьмяніна і Максім Марынін і дзіцячы трэнер Паліна Шаляпень правялі майстар-клас для юных спартсменаў, удзел у ім прынялі амаль 250 хлопчыкаў і дзяўчынак.
Вядомы расійскі трэнер па фігурным катанні Таццяна Тарасававыказала надзею, што ў спарткомплексе будзе выхавана не адно пакаленне любіцеляў фігурнага катання і хакея. "Вельмі рада, што школу ўзначаліць мой лепшы вучань. Спадзяюся, вопыт расійскіх калег дапаможа беларускім атлетам неаднаразова падняцца на п'едэсталы гонару сусветных і еўрапейскіх форумаў", – сказала яна.
На мерапрыемстве прысутнічалі намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка, міністр спорту і турызму Беларусі Сяргей Кавальчук, знакаміты расійскі трэнер Алег Васільеў.