Выстаўка лялечных сюжэтаў адкрылася 17 красавіка ў Мінску. Яе аўтар – майстар Валерыя Гайшун. Сярод персанажаў – эмігрант Фіма, настаўніца нямецкай мовы Бэла Львоўна, фатограф Сямён, цырульнік Ізя, кравец Марык. Лялькі ростам 35-40 см выкананы з шэрсці ў тэхніцы сухога валення, уся антуражная мэбля зроблена на заказ. Посуд, чайнічкі збіраліся па дамах знаёмых.