У Брэсце ў рамках святкавання тысячагоддзя горада прайшоў фестываль вогненнага шоу "БрэстФэст". Удзельнікамі фестывалю сталі артысты з Расіі, Германіі, Украіны і Беларусі.
Арганізатарам выступіў брэсцкі тэатр "Etere" пры падтрымцы Брэсцкага гарадскога выканаўчага камітэта, Міністэрства ўнутраных спраў РБ, Міністэрства па надзвычайных сітуацыях РБ, Брэсцкага гарадскога цэнтра культуры.