Мінскі гарадскі этап рэспубліканскага конкурсу грацыі і артыстычнага майстэрства "Каралева Вясна" прайшоў у сталіцы 8 красавіка. Пераможцай стала студэнтка Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта Лізавета Абрамкіна.Усяго за карону і права прадстаўляць Мінск у рэспубліканскім фінале змагаліся дзяўчыны з 10 устаноў вышэйшай адукацыі. У мерапрыемстве прыняла ўдзел ZENA, прадстаўніца Беларусі на конкурсе "Еўрабачанне -2019". Арганізатарам гарадскога этапу выступае Мінскі гарадскі камітэт БРСМ.