Наведвальнікі ГСАК "Лагойск" 7 красавіка закрылі сезон катання на снаўбордах і лыжах CALIFORNICATION 9.0, зрабіўшы спуск з трампліна ў напоўнены вадой басейн. Кожнаму ўдзельніку была дадзена 1 спроба прадэманстраваць сваё ўменне. Крэатыўнасць і майстэрства канкурсантаў ацаніла журы. Пераможцаў вызначылі ў пяці намінацыях: лепшы трук, касцюм, падзенне, заплыў (далёкі заезд), камандны заплыў.