Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Прэзідэнцкія выбары-2025 у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Прэзідэнт Беларусі і федэральны канцлер Аўстрыі адкрылі помнік ахвярам нацызму "Масіў імёнаў"

Помнік "Масіў імёнаў" на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу "Трасцянец"

Помнік
28 Сак 2019

У адпаведнасці з дамоўленасцямі на вышэйшым узроўні аўстрыйскім бокам пры садзейнічанні беларускіх дзяржорганаў былі забяспечаны выраб і ўстаноўка манумента "Масіў імёнаў". Аўтарам ідэі стаў аўстрыйскі архітэктар Даніэль Занвальд, а ў рэалізацыі прыняў удзел беларускі скульптар Канстанцін Касцючэнка, які з'яўляецца аўтарам кампазіцыі "Брама памяці". Састаўныя элементы помніка выраблены УП "Скульптурны камбінат". Фінансаванне ажыццёўлена са сродкаў ведамства федэральнага канцлера Аўстрыі і Нацыянальнага фонду Аўстрыі для ахвяр нацыянал-сацыялізму.

Манумент уяўляе сабой устаноўленыя на пастамент дзесяць калон, якія сімвалізуюць дзесяць эшалонаў з аўстрыйскімі яўрэямі, дэпартаванымі з Вены ў Трасцянец. На калонах імёны ахвяр (без прозвішчаў), часткова размытыя і паўсцёртыя. Устаноўлена таксама пліта з тэкстам на беларускай, рускай і нямецкай мовах: "Вечная памяць аўстрыйскім яўрэям – ахвярам нацысцкага рэжыму. Пасля многіх гадоў расісцкага праследавання і прыгнёту тысячы людзей былі дэпартаваны ў 1941-1942 гадах з Вены і былі забіты ў лагеры смерці Трасцянец пад Мінскам. Мы заўсёды будзем шанаваць іх памяць, іх імёны не будуць забыты. Аўстрыйская Рэспубліка. 2019 год". Пад назвай помніка на іўрыце выбіта слова "Помні".

Адкрыццё манумента аўстрыйскім ахвярам нацызму "Масіў імёнаў"
Адкрыццё манумента ахвярам нацызму "Масіў імёнаў"
Помнік ахвярам нацызму "Масіў імёнаў"
Помнік ахвярам нацызму "Масіў імёнаў"
Мемарыяльны комплекс "Трасцянец"
Папярэдняя       1 2 3 4 5      Наступная