16-17 сакавіка ў Мінску праходзіў міжнародны танцавальны конкурс Global Weekend. У ім прынялі ўдзел танцавальныя калектывы з Беларусі, краін блізкага і далёкага замежжа, прафесійныя калектывы, а таксама шоу-балеты, якія прадставілі гледачам тэатралізаваныя пастаноўкі, харэаграфічныя нумары з сюжэтнай лініяй, танцавальныя шоу з выкарыстаннем розных стыляў, такіх як хіп-хоп, дыска, электрык, бугі, тэхна, стрыт, вог і інш.