Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Прэзідэнцкія выбары-2025 у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Іван Зданюк і Ксенія Галецкая прадставяць Беларусь на "Славянскім базары ў Віцебску"-2019

Іван Зданюк і Ксенія Галецкая прадставяць Беларусь на "Славянскім базары ў Віцебску"-2019

Іван Зданюк і Ксенія Галецкая прадставяць Беларусь на
16 Сак 2019

Па выніках правядзення заключнага адборачнага тура права прадставіць Беларусь на дарослым музычным конкурсе XXVIII Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" з адрывам у адзін бал ад найбліжэйшага канкурэнта заваяваў мінчанін Іван Зданюк. На адборы ён выканаў папулярны хіт Уладзіміра Праснякова "Слухаючы цішыню" і "Natural" Imagine Dragons. Спаборнічаць за перамогу ў дзіцячым конкурсе ад Беларусі будзе таксама прадстаўніца сталіцы – Ксенія Галецкая, якая стала безумоўным лідарам фінальнага адбору. Сэрцы журы і гледачоў яна заваявала кампазіцыямі "Усім настрой нясі" і "Run to you".

Фінальны нацыянальны адбор на знакаміты віцебскі форум прайшоў у Оршы ўпершыню. Музычная падзея адбылася ў Аршанскім гарадскім цэнтры культуры "Перамога" і была арганізавана ў фармаце гала-канцэрта. За права прадставіць Беларусь змагаліся два дзясяткі фіналістаў, якія прайшлі сіта двух папярэдніх адбораў на дзіцячы і дарослы музычныя конкурсы.

На фота: Іван Зданюк

Аліна Чыжык
Таццяна Валачко
Міхаіл Фінберг
Іван Зданюк і Ксенія Галецкая прадставяць Беларусь на "Славянскім базары ў Віцебску"-2019
Іван Зданюк
Папярэдняя       1 2 3 4 5  [6..6]      Наступная