Новая экспазіцыя "Мінск. Верхні горад. Археалагічны музей" адкрылася 14 сакавіка ў дзень 520-й гадавіны атрымання Мінскам Магдэбургскага права.
У экспазіцыі прадстаўлены рэдкія экспанаты – археалагічныя знаходкі XI-XIII стагоддзяў, якія адлюстроўваюць матэрыяльную і духоўную культуру жыхароў Мінска. З дапамогай штучна створанага археалагічнага раскопу наведвальнікам прадастаўляецца ўнікальная магчымасць убачыць і разгледзець асаблівасці фарміравання культурнага пласта горада XI-XIX стагоддзяў.
Значэнне Верхняга горада ў развіцці Мінска раскрываецца праз дэманстрацыю жыцця гараджан і іх асноўных заняткаў: рамёстваў, промыслаў, гандаль у XIV-XIX стагоддзях. Створаны рэканструкцыі гандлёвых радоў, майстэрня шаўца, крама ганчара.