У Музеі сучаснай беларускай дзяржаўнасці – філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея 12 сакавіка адкрылася выстаўка "Галоўны дакумент краіны: мінулае і сучаснае", прымеркаваная да 25-годдзя прыняцця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Выстаўка заснавана на ўнікальных крыніцах з фондавага збору архіва Адміністрацыі Прэзідэнта, Нацыянальнага архіва, Прэзідэнцкай бібліятэкі і Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі.