Выстаўка, якая будзе праходзіць па 15 сакавіка, сабрала каля 200 экспанентаў з 15 краін. Сваю прадукцыю і тэхналогіі прэзентуюць экспаненты з Аўстрыі, Беларусі, Балгарыі, Венгрыі, Германіі, Ізраіля, Індыі, Казахстана, Кітая, Польшчы, Расіі, Славакіі, Славеніі, Украіны, Рэспублікі Карэя. Сярод удзельнікаў сусветныя лідары ў вытворчасці медтэхнікі, вырабаў медпрызначэння, расходных матэрыялаў, стаматалагічнага абсталявання і фармацэўтычнай прадукцыі.