Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Прэзідэнцкія выбары-2025 у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Прыгажосць і грацыя: зборная Беларусі па мастацкай гімнастыцы рыхтуецца да Еўрапейскіх гульняў-2019

Прыгажосць і грацыя: зборная Беларусі па мастацкай гімнастыцы рыхтуецца да Еўрапейскіх гульняў-2019

Прыгажосць і грацыя: зборная Беларусі па мастацкай гімнастыцы рыхтуецца да Еўрапейскіх гульняў-2019
6 Сак 2019

Пасля чэмпіянату Еўропы, напружаных этапаў сусветнага першынства і рэйтынгавых турніраў у розных пунктах планеты ў беларускіх гімнастак – невялікая перадышка. Але нават цяпер дзяўчатам не да адпачынку: у родных сценах беларускія грацыі рыхтуюцца да аднаго з самых адказных турніраў года – дамашніх Еўрапейскіх гульняў-2019. Дарэчы, роўна год таму, у сакавіку 2018-га, прадстаўніцы гэтага грацыёзнага віду спорту атрымалі новы Палац гімнастыкі з трэніровачнай базай сусветнага ўзроўню.

Мінулы год прынёс зборнай Беларусі па мастацкай гімнастыцы нямала перамог на міжнародных турнірах, кожны з якіх, паводле слоў галоўнага трэнера Ірыны Ляпарскай, стаў этапам у падрыхтоўцы да Еўрапейскіх гульняў-2019 у Мінску. Этапы Кубка свету ў Сафіі, Пезара, Ташкенце і Баку, а потым і чэмпіянат Еўропы ў іспанскай Гвадалахары паказалі ўсе недахопы, над якімі трэба было папрацаваць. Таму ўжо ў жніўні на дамашнім этапе КС беларускія "мастачкі" паказалі сваю лепшую форму і заваявалі 7 медалёў (1 золата, 1 серабро, 5 бронзавых узнагарод).

На Еўрапейскіх гульнях-2019 беларускам давядзецца змагацца за медалі з лепшымі спартсменкамі кантынента. Турнір па мастацкай гімнастыцы пройдзе 22 і 23 чэрвеня на пляцоўцы "Мінск-Арэны": 52 дзяўчыны разыграюць 8 камплектаў узнагарод. Усяго ліцэнзіі на Гульні-2019 атрымалі 8 каманд (Азербайджан, Беларусь, Балгарыя, Іспанія, Італія, Расія, Украіна і Эстонія) і 12 гімнастак (Аўстрыя, Азербайджан, Беларусь, Балгарыя, Венгрыя, Грэцыя, Грузія, Ізраіль, Італія, Расія, Румынія, Украіна).

Трэніроўкі зорак беларускай мастацкай гімнастыкі – у спецыяльным рэпартажы.

Алімпійская чэмпіёнка Сеула-1988 Марына Лобач
Гімнастка Аліна Гарнасько
Гімнастка Аліна Гарнасько
Зборная Беларусі па мастацкай гімнастыцы рыхтуецца да Еўрапейскіх гульняў-2019
Зборная Беларусі па мастацкай гімнастыцы рыхтуецца да ІІ Еўрапейскіх гульняў
Папярэдняя       1 2 3 4 5      Наступная