У камандных спаборніцтвах па настольным тэнісе будуць удзельнічаць 12 жаночых і 12 мужчынскіх зборных – усяго 128 спартсменаў. З 22 па 29 чэрвеня яны будуць спаборнічаць за 5 камплектаў медалёў у Рэспубліканскім цэнтры тэніса. Балельшчыкі беларускай зборнай, вядома, спадзяюцца на нязменнага лідара каманды – шасціразовага чэмпіёна Еўропы, сярэбранага прызёра мінулых Еўрапейскіх гульняў Уладзіміра Самсонава.