У выставачнай зале Брэсцкага абласнога грамадска-культурнага цэнтра 28 лютага адкрылася выстава маладых мастакоў "Усе разам-6". У гэтым годзе традыцыйная выстава праходзіць у незвычайным фармаце: разам з работамі маладых мастакоў Брэсцкай вобласці ў экспазіцыі прадстаўлены творы пераможцаў арт-праекта "Асенні салон Белгазпрамбанка".
Гасцявы праект прымеркаваны да святкавання тысячагоддзя горада і дваццацігоддзя абласной дырэкцыі ААТ "Белгазпрамбанк". У выставачнай зале размясцілася 75 работ выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва 34 аўтараў, многія з якіх ужо з'яўляюцца прызёрамі і лаўрэатамі міжнародных, рэспубліканскіх, абласных выстаў і конкурсаў.