Музей гісторыі пошты адкрыўся 25 лютага ў будынку Дома сувязі ў Гродне. На экспазіцыі можна азнаёміцца з унікальнымі паштоўкамі, канвертамі, маркамі, паштовай тэхнікай розных гадоў. З нагоды адкрыцця музея быў выпушчаны памятны штэмпель. Адбылася цырымонія гашэння ім памятных паштовак.