Расіянка Кацярына Юрлава-Перхт перамагла ў гонцы праследавання на адкрытым чэмпіянаце Еўропы ў спарткомплексе "Раўбічы". Сярэбраным прызёрам стала беларуска Ірына Крыўко, якая паспяхова адстралялася на заключным, чацвёртым рубяжы і зноў парадавала балельшчыкаў на трыбунах. Нямецкая біятланістка Надзін Хорхлер заняла трэцяе месца.
У гонцы праследавання не прымалі ўдзел шведскія біятланісткі, якія пасля трыумфу ў індывідуальнай гонцы і спрынце адправіліся дадому для заключнага этапу падрыхтоўкі да чэмпіянату свету ў Эстэрсундзе. Усяго 53 спартсменкі выйшлі на старт пасьюту