У цёмны час сутак 19 лютага ў Беларусі можна было назіраць суперпоўню. У аўторак спадарожнік максімальна блізка падышоў да Зямлі - усяго на 356 тысяч км. Суперпоўняй называецца з'ява, пры якой спадарожнік Зямлі выглядае значна большым, чым звычайна. Гэта адбываецца з-за таго, што поўня супадае па часе з найбольшым набліжэннем Месяца да Зямлі.