Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Каралевы біятлона ў "Раўбічах": Дар'я Домрачава і Надзея Скардзіна развіталіся з вялікім спортам

Каралевы біятлона ў "Раўбічах": Дар'я Домрачава і Надзея Скардзіна развіталіся з вялікім спортам

Каралевы біятлона ў
18 Лют 2019

Кранальныя словы паклоннікаў на аўтограф-сесіі, гарачая падтрымка з трыбун у час "Гонкі легенд" і самыя шчырыя пажаданні ва ўжо новым жыцці – "пасля вялікага спорту"... Менавіта такім запомніцца 18 лютага – дзень урачыстых праводзін алімпійскіх чэмпіёнак Дар'і Домрачавай і Надзеі Скардзіна. Гэтыя неверагодныя дзяўчаты завяршаюць прафесійную кар'еру, але, вядома ж, застаюцца яркімі зоркамі сусветнага біятлона.

За сваю паспяховую кар'еру ў спорце Дар'я Домрачава і Надзея Скардзіна адкрылі беларускі біятлон мільёнам балельшчыкаў па ўсім свеце. У складзе нацыянальнай зборнай яны зрабілі першыя крокі да перамог на юніёрскім чэмпіянаце свету 2005 года, а потым упарта, нястомна і прыгожа змагаліся за сваю мару многія сезоны. Для абедзвюх зімовая Алімпіяда-2014 стала яркім узлётам. У Сочы Дар'я заваявала адразу тры залатыя ўзнагароды, падарыўшы неверагодныя эмоцыі ўсім балельшчыкам, а Надзея ўзяла бронзу ў індывідуальнай гонцы.

Гульні-2018 у Пхёнчхане прынеслі лідарам беларускай зборнай і расчараванні, і сапраўдны трыумф. Дар'я Домрачава ўзнімалася на п'едэстал двойчы, заваяваўшы серабро ў мас-старце, а потым разам з Надзеяй Скардзіна, Ірынай Крыўко і Дзінарай Алімбекавай – за золатам у эстафетнай гонцы. Так яна стала першай у гісторыі чатырохразовай чэмпіёнкай, а Надзея Скардзіна заваявала "тытул" самай меткай страляючай лыжніцы.

У чэрвені 2018-га Дар'я Домрачава і Надзея Скардзіна заявілі аб завяршэнні спартыўнай кар'еры. І пасля ўдзелу ў грандыёзнай "Гонцы легенд", якая задала тон чэмпіянату Еўропы па біятлоне-2019, спартсменкі падняліся на свой фінальны і, мабыць, самы адказны п'едэстал – перад тысячамі паклоннікаў у родных "Раўбічах". Зоркі біятлона падзяліліся эмоцыямі і выказалі ўдзячнасць балельшчыкам за многія гады падтрымкі, якая адчувалася нават на адлегласці, дапамагала пераадольваць складаныя моманты і ўсяляла веру ў свае сілы на самых важных стартах!

Эмацыянальныя моманты праводзін Дар'і Домрачавай і Надзеі Скардзіна з вялікага спорту – у рэпартажы з "Раўбіч".

Дар'я Домрачава і Надзея Скардзіна: праводзіны з вялікага спорту
Чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка Дар'я Домрачава і алімпійская чэмпіёнка Надзея Скардзіна
Чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка Дар'я Домрачава і алімпійская чэмпіёнка Надзея Скардзіна
Дар'я Домрачава і Надзея Скардзіна: праводзіны з вялікага спорту
Дар'я Домрачава і Надзея Скардзіна: праводзіны з вялікага спорту
Папярэдняя       1 2 3 4      Наступная