"Цудоўная падтрымка гледачоў дапамагла мне добра справіцца ў забегу. Старалася парадаваць гледачоў і рада, што ўдалося перасекчы фінішную стужку першай. У "Раўбічах" выдатнае свята, якое паказвае, наколькі любяць гэты від спорту ў Беларусі. Сёння адбылася сустрэча з юнымі біятланістамі. Яны імкнуліся задаць пытанне свайму куміру, стараліся апярэдзіць адзін аднаго. Лічу, што для падрастаючага пакалення біятланістаў сустрэчы з зоркамі сусветнага спорту – добры стымул працаваць больш, каб паўтарыць, а можа, і пераўзысці іх поспех. У мой час такіх мерапрыемстваў не было, а цяпер ствараюцца шыкарныя ўмовы для будучых чэмпіёнаў", – расказала Надзея Скардзіна.