Урачысты сход і канцэрт, прысвечаныя 30-годдзю вываду войскаў з Афганістана, адбыліся 9 лютага ў Цэнтральным Доме афіцэраў. У мерапрыемстве прынялі ўдзел старшыня Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане Валерый Гайдукевіч, намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Мікалай Снапкоў, прадстаўнікі афганскага руху з Грузіі, Малдовы, Літвы і Расіі.