У гісторыка-культурным комплексе "Лінія Сталіна" 9 лютага пры падтрымцы Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь прайшла першая зімовая гонка з перашкодамі "Патрыёт". На дыстанцыі 6 км было размешчана больш за 20 перашкод рознага ўзроўню складанасці. Кожнага ўдзельніка на фінішы чакаў чай і гарачая ежа. Усе фінішоры атрымалі памятны медаль.