9 лютага ў Віцебску прайшоў злёт калекцыянераў з Беларусі і Расіі.
У жыхароў і гасцей горада была ўнікальная магчымасць убачыць рэдкія фатаграфіі і паштоўкі, старадаўнія папяровыя грошы, манеты, калекцыі значкоў, фарфоравыя вырабы і інш. Арганізатарамі злёту сталі культурна-гістарычны комплекс "Залатое кальцо Віцебска "Дзвіна" і аддзел культуры Віцебскага гарвыканкама.