Выстаўка кніжнай графікі беларускіх мастакоў адкрылася 5 лютага ў сталічным Палацы мастацтва. Яна размешчана ў дзвюх залах Рэспубліканскай мастацкай галерэі і ўключае ў сябе каля 90 твораў, створаных прадстаўнікамі розных пакаленняў. Экспазіцыя дала старт ХХVI Мінскай кніжнай выстаўцы-кірмашу.