Турнір па робататэхніцы Robolab прайшоў у Мінску 2-3 лютага. Больш за 700 дзяцей у шасці розных катэгорыях спаборнічалі за званне лепшага робататэхніка і каштоўныя прызы. Задача ўдзельнікаў – выконваць заданні па канструяванні робатаў і іх праграмаванні.
Турнір арганізаваны міжнародным адукацыйным праектам "Рабалаб"– рэзідэнтам Парка высокіх тэхналогій.