Пачынаючы з канца 1980-х яго выставы праходзілі ў Санкт-Пецярбургу, Маскве, Лондане, Нью-Ёрку. У аснову дэбютнай мінскай экспазіцыі пад назвай "Татэмы Зімагораў" увайшло больш за 30 жывапісных работ апошніх гадоў, некаторыя з іх экспануюцца ўпершыню.
Выстава карцін Барыса Грабеншчыкова "Татэмы Зімагораў" будзе працаваць у Нацыянальным мастацкім музеі па 10 сакавіка. Яе экспазіцыйны рад будзе падтрыманы інструментальнай музыкай аўтара, створанай спецыяльна для музейнага праекта. Асобыя знатакі творчасці Барыса Грабеншчыкова пасля завяршэння выставы змогуць набыць у аўтара ўпадабаную работ.