Іспанскі спартсмен Хаўер Фернандэс, для якога цяперашнія спаборніцтвы сталі апошнімі ў кар'еры, заваяваў залаты медаль на чэмпіянаце Еўропы па фігурным катанні ў Мінску і стаў сяміразовым чэмпіёнам кантынентальнага форуму. На другую прыступку п'едэстала падняўся расіянін Аляксандр Самарын. Бронзавы медаль заваяваў італьянец Матэа Рыца.