Нацыянальны мастацкі музей Беларусі 24 студзеня святкуе 80-годдзе прэзентацыяй свайго гімна. Яго прэм'ера адбылася ў выкананні лаўрэата міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў канцэртнага хору Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М.Глінкі пад кіраўніцтвам Аляксея Снітко. Таксама на будынку музея была адкрыта мемарыяльная дошка.