Французская спартыўная пара Ванэса Джэймс і Морган Сіпрэ заваявалі залатую ўзнагароду на чэмпіянаце Еўропы па фігурным катанні ў Мінску. Выступленне дуэта суддзі ацанілі ў 225,66 бала. На другую прыступку п'едэстала ўзняліся чэмпіёны Еўропы 2018 года расіяне Яўгенія Тарасава і Уладзімір Марозаў – 218,82 ачка. Бронзавую ўзнагароду заваявалі іх партнёры па камандзе Аляксандра Байкова і Дзмітрый Казлоўскі – 205,28 бала.