Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Прэзідэнцкія выбары-2025 у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Першы Нацыянальны форум па ўстойлівым развіцці ў Мінску

Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас

Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас
24 Стд 2019

Нацыянальная стратэгія ўстойлівага развіцця Беларусі - 2035 будзе сфарміравана да канца года

24 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальная стратэгія ўстойлівага развіцця Беларусі да 2035 года будзе сфарміравана да канца 2019 года, заявіў сёння прэм'ер-міністр Сяргей Румас на першым Нацыянальным форуме па ўстойлівым развіцці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Выбудавана работа ў напрамку імплементацыі Мэт устойлівага развіцця ў стратэгічныя і праграмныя дакументы краіны. Ужо ў бягучым годзе будзе сфарміравана Нацыянальная стратэгія ўстойлівага развіцця краіны да 2035 года. Гэты дакумент стане сувязным звяном паміж прыярытэтамі ўстойлівага развіцця на нацыянальным узроўні і глабальнымі мэтамі ў гэтай галіне", - адзначыў Сяргей Румас.

Паводле слоў прэм'ер-міністра, пытанні рэалізацыі парадку дня ААН і дасягнення МУР з'яўляюцца важным дзяржаўным прыярытэтам і знаходзяцца ў цэнтры ўвагі Савета Міністраў.

Распрацоўваецца шэраг стратэгічных дакументаў, іх рэалізацыя дапаможа ва ўстойлівым развіцці лясной гаспадаркі, турызму, забяспечыць гарманізацыю нацыянальных стандартаў з міжнароднымі.

"З улікам патрабаванняў парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця ўжо скарэкціравана амаль палавіна дзеючых у краіне дзяржаўных праграм. Больш таго, з 1 лютага гэтага года падрыхтоўка любога нарматыўнага прававога акта будзе ажыццяўляцца з улікам усебаковага і аб'ектыўнага прагнозу магчымых наступстваў яго прыняцця, уключаючы адпаведнасць Мэтам устойлівага развіцця. Такое рашэнне ўрад прыме ўжо ў бліжэйшы час", - дадаў Сяргей Румас.

Першы Нацыянальны форум па ўстойлівым развіцці
Старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч
Першы Нацыянальны форум па ўстойлівым развіцці
Нацыянальны каардынатар па дасягненні Мэт устойлівага развіцця, намеснік старшыні Савета Рэспублікі Мар'яна Шчоткіна
Першы Нацыянальны форум па ўстойлівым развіцці
Папярэдняя       1 2 3 4 5  [6..8]      Наступная