Больш за 300 экспанатаў розных эпох прадставілі ў музеі лялькі ў цэнтры культуры аграгарадка Індура Гродзенскага раёна. Асобны стэнд прысвечаны традыцыйным лялькам-абярэгам, ёсць экзэмпляры, выкананыя ў стылістыцы канца XIX – пачатку XX стагоддзя. Людзі старэйшага ўзросту змогуць акунуцца ў сваё дзяцінства ў раздзеле савецкіх цацак. Асобная экспазіцыя адведзена сучасным лялькам. Сярод экспанатаў і аксесуары: адзенне, каляскі, ложачкі, а таксама старыя фатаграфіі.