Намеснік загадчыка аддзела спартыўнага вяшчання ЗАТ "Другі нацыянальны тэлеканал" Барыс Герстэн прадстаўлены да прэміі за папулярызацыю фізічнай культуры і спорту, прапаганду здаровага ладу жыцця. Ён адзін з самых вядомых і вопытных тэлевізійных журналістаў, больш за 25 гадоў працуе ў сферы спартыўнага вяшчання. Барыс Герстан працаваў на трох Алімпійскіх і трох Паралімпійскіх гульнях, 12 універсіядах, вядзе рэпартажы з вядучых спартыўных падзей, з'яўляецца аўтарам тэлевізійных праектаў, адзначаных узнагародамі міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў.